ДЗЯРЖАЎНЫЯ СІМВАЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ГЕРБ, СЦЯГ І ГІМН – СВЯШЧЭННЫЯ АТРЫБУТЫ ДЗЯРЖАВЫ
Мы – беларусы, наша краіна – Беларусь!
Народаў і краін у свеце шмат. Кожная краіна, кожны народ адрозніваюцца ад іншых: моваю, звычаямі, вопраткай, выглядам. Кожны народ і краіна маюць таксама свае адметныя знакі – гэта ГЕРБ, СЦЯГ і ГІМН.
Герб і сцяг лічыліся і лічацца ва ўсіх краінах вышэйшымі сімваламі народа. Яны ўвасабляюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму. Для кожнай краіны герб і сцяг сімвалізуюць незалежнасць, суверэнітэт дзяржавы.
Государственный флаг Республики Беларусь является символом государственного суверенитета Республики Беларусь, представляет собой прямоугольное полотнище, состоящее из двух горизонтально расположенных цветных полос: верхней – красного цвета шириной в 2/3 и нижней – зеленого цвета в 1/3 ширины флага. Около древка вертикально расположен белорусский национальный орнамент красного цвета на белом поле, составляющий 1/9 длины флага. Отношение ширины флага к его длине – 1:2. Флаг крепится на древке (флагштоке), которое окрашивается в золотистый (охра) цвет.
При церемониях и других торжественных мероприятиях Государственный флаг Республики Беларусь используется с наконечником ромбовидной формы с изображением пятиконечной звезды, аналогичной ее изображению на Государственном гербе Республики Беларусь. Наконечники изготавливаются из металла желтого цвета.
Дзяржаўны сцяг адлюстроўвае істотна важныя звесткі пра нашу краіну. Кожны грамадзянін павінен добра разумець мову беларускага сцяга, каб асэнсавана шанаваць сцяг і ганарыцца ім, як ганарацца сваім народам і яго слаўнай гісторыяй.
Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы. Чырвоны колер са старажытных часоў служыць знакам Сонца, сімвалізуе кроўныя сувязі, братэрства, барацьбу за справядлівую справу. Ён азначае высокае прызначэнне ў лёсе і перамогу. Адначасова гэта знак шчаслівага жыцця.
Зялёны колер – колер дабра – гэта перш за ўсё колер свабоды. Недарэмна лічаць, што назва нашай краіны – Беларусь – звязана з непахіснай воляй да свабоды.
Разам з тым белы колер – гэта колер маральнай чысціні і мудрасці. І гэтыя якасці павінен свята захоўваць у сваёй душы сапраўдны сын беларускай зямлі.
Сцяг Беларусі мае яшчэ адну важную характэрную дэталь – гэта чырвоны народны ўзор, ці інакш кажучы, арнамент. Арнамент – сімвалічны малюнак, графічны спосаб заклінання вышэйшых боскіх сіл. Праз узоры, ці арнамент, людзі выказвалі розныя пажаданні і запаветы яшчэ ў тыя часы, калі не існавала пісьменства.
Са шматлікіх варыянтаў беларускага народнага арнаменту на Дзяржаўным Сцягу Рэспублікі Беларусь адлюстравана частка найбольш старажытнага і тыповага арнаменту. Работа была выканана ў 1917 г. і належыць простай сялянцы Матроне Маркевіч з вёскі Касцелішча Сенненскага павета. Што азначае гэты арнамент? Што ён сімвалізуе? Перш за ўсё – працалюбства і працоўнае майстэрства як перадумову кожнага шчаслівага лёсу. Інакш кажучы, выражае самыя істотныя якасці, пазбавіўшыся якіх, народ, і асобны чалавек губляюць права на дастойнае існаванне.
У цэнтры арнамента ромб з тоўстымі «кручкамі», ці «рагамі», ці «вёсламі», якія азначаюць вечнасць і рух. А сам ромб – гэта старадаўняя выява багіні Зямлі і Урадлівасці. Разам з тым, ромб - гэта сімвал засеянага поля. Ён акружаны знакамі, якія заклінаюць аб ураджаі, удачы і здзяйсненні праведных, добрых жаданняў. Больш дробныя ромбы – гэта таксама заклінанні, «хлябы» – гэта значыць ежа, якую трэба разумець як ежу для духа і ежу для цела.
Такім чынам, Сцяг і Герб Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць развіццё беларускага народа як часткі славянскай галіны індаеўрапейцаў ад самых старажытных часоў і да нашых дзён.
Государственный герб Республики Беларусь является символом государственного суверенитета Республики Беларусь.
Законом № 83−3 от 4 января 2021 об изменении закона «О государственных символах Республики Беларусь» утвержден новый внешний вид государственного герба.
Государственный герб Республики Беларусь представляет собой размещенный золотой контур Государственной границы Республики Беларусь, наложенный на золотые лучи восходящего над земным шаром солнца. Вверху поля находится пятиконечная красная звезда. Герб обрамлен венком из золотых колосьев, переплетенных справа цветками клевера, слева – цветками льна. Венок трижды перевит с каждой стороны красно-зеленой лентой, в средней части которой в основании Государственного герба Республики Беларусь в две строки начертаны золотом слова «Рэспубліка Беларусь».
Герб Беларусі вельмі багаты па колькасці закладзеных у ім элементаў. Першае, на што зверне ўвагу кожны – гэта залаты контур тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, як яна адлюстравана на геаграфічнай карце. Залаты контур – у залатых промнях узыходзячага сонца. Гэта сімволіка зразумела кожнаму, усе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але сваёй мы не аддадзім ні пядзі! Мы захаваем яе ў тых межах, у якіх яна нам перададзена папярэднім пакаленнем.
Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне герба, утворанага вянком з каласоў, пераплеценых з аднаго боку ружовымі кветкамі канюшыны, з другога – блакітнымі кветкамі ільну. Гэтыя сімвалы ўжо больш складаныя, іх мова патрабуе для разумення пэўных ведаў.
Вянок (з ружаў, пальмавых лісцяў, лаўра і г.д.) спрадвеку выкарыстоўваўся народамі як узнагарода пераможцу і ўвасабляў перамогу. Разам з тым гэта сімвал памяці і непарыўнай сувязі сучаснікаў з продкамі. Вянок, утвораны з пучка жыта, са старадаўніх часоў меў свяшчэнны сэнс для ўсіх славянскіх народаў. Да славян адносяцца таксама рускія, украінцы, палякі – прадстаўнікі гэтых народаў складаюць істотную частку насельніцтва нашай краіны. Славяне верылі, што пучок, або сноп хлебных каласоў – лепшы сродак звароту да боскіх сіл з просьбай аб пасланні ці дараванні новага ўраджаю і працвітання. Чалавек, ахвяруючы багам частку свайго ўраджаю, як бы казаў: “Вось плод маёй працы і міласці Прыроды, я буду старанна і нястомна працаваць і заўтра, няхай не пакіне мяне падтрымка вышэйшай сілы!”. Па сёняшні дзень многія жыхары нашых вёсак ставяць у хаце сноп ці пучок каласоў новага ўраджаю як знак працоўнай удачы ў будычым. У мінулыя часы “дажыначны сноп” лічыўся цудадзейным і свяшчэнным і ўпрыгожваў пачэсны кут хаты – адганяў злыя сілы.
Канюшына – гэта сімвал сувязі са стваральным светам жывёл: канём, каровай, авечкай, для якіх яна – лепшы корм. Старажытныя людзі справядліва лічылі, што чалавек – частка ўсяго свету жывых істот, які здольны захаваць сабе жыццё і забяспечыць працвітанне астатняга жывёльнага свету.
Лён – гэта бавоўна Поўначы, цудоўны матэрыял для адзення. Здаўна з ільну вырабляліся прыгожыя і трывалыя ткані. Лён – сімвал стваральнай працы, знак дабра і дастатку.
Ніжэй контура граніцы Рэспублікі Беларусі змешчаны зямны шар з узыходзячым над ім сонцам і залатымі промнямі. Зямны шар – гэта знак таго, што Рэспубліка Беларусь успрымае ўсе народы Зямлі як раўнапраўных сяброў і партнёраў, гатова з імі сябраваць і гандляваць, абменьвацца вырабамі і ведамі. Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. У старажытнейшых міфах чалавецтва адлюстравана гэта сімволіка. Яе можна сустрэць у помніках старажытных Егіпта, Грэцыі і Кітая.
З элементаў герба звяртае на сябе ўвагу чырвоная зорка. Пяціканцовая зорка – сімвал чалавека і чалавецтва, знак мужнасці і высокіх памкненняў. Герб абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу чытаем надпіс залацістага колеру – “Рэспубліка Беларусь”.
Такім чынам, герб нашай краіны раскрывае сябе як яркая і запамінальная кніга пра беларускі народ.
У гербе адлюстраваны асноўныя нацыянальныя, духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і незалежнасць.
Герб Рэспублікі Беларусь сімвалізуе дзяржаўную волю народа і выкарыстоўваецца ўсімі дзяржаўнымі органамі краіны.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь
словы М. Клімковіча, У. Карызны
музыка Н. Сакалоўскага
Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
У адпаведнасцi з артыкулам 19 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб i Дзяржаўны гiмн з'яўляюцца сiмваламi яе дзяржаўнага суверэнiтэту.
Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь была пастаўлена задача стварэння гiмна новай, незалежнай Беларусi. У якасцi Дзяржаўнага гiмна Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнт краiны зацвердзiў твор на музыку Н. Сакалоўскага i словы М. Клiмковiча, У. Карызны.
У новым Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь захавана музыка Н. Сакалоўскага, якая сiмвалiзуе пераемнасць гiстарычных традыцый беларускага народа, карыстаецца папулярнасцю i павагай у прадстаўнiкоў розных пакаленняў грамадзян краiны i па сваiх мастацкiх якасцях адпавядае ўсiм патрабаванням, прад'яўляемым да гiмнiчных твораў.
З прапанаваных варыянтаў тэкстаў гiмна на музыку Н. Сакалоўскага камiсiя i грамадскасць аддалi перавагу вершу М. Клiмковiча i У. Карызны. Захоўваючы адпаведнасць меладычным i рытмiчным асаблiвасцям музыкi Н. Сакалоўскага, гэты паэтычны твор у той жа час адлюстроўвае новыя палiтычныя, эканамiчныя i сацыяльныя ўмовы развiцця Рэспублiкi Беларусь як суверэннай, мiралюбiвай дзяржавы, падкрэслiвае патрыятызм i працавiтасць яе грамадзян, сяброўскiя адносiны памiж прадстаўнiкамi ўсiх нацыянальнасцей, якiя жывуць у нашай краiне.
Гэтым жа Указам Кiраўнiк дзяржавы зацвердзiў Палажэнне аб Дзяржаўным гiмне Рэспублiкi Беларусь, якое вызначае статус гiмна, умовы i правiлы яго выканання i выкарыстання.
Зацвярджэннем Дзяржаўнага гiмна завяршыўся працэс фармiравання дзяржаўнай сiмволiкi Рэспублiкi Беларусь.
Дзяржаўны Герб і Дзяржаўны Сцяг толькі сумесна з Дзяржаўным Гімнам ствараюць свяшчэнную трыяду нашай дзяржавы.
Дзяржаўныя святы Беларусі, іншыя святочныя і памятныя дні, якія адзначаюцца ў краіне:
Дзень Канстытуцыі
15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб Супольніцтве Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў.
Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь
2-я нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.
Дзень Перамогі
9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной – загінуў кожны трэці беларус.
Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў – галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.
Дзень Незалежнасці
У Беларусі Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята. Яно адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Галоўнае мерапрыемства свята – урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.
Святы і памятныя дні ў Беларусі
1 студзеня – Новы год.
7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Хоць галоўныя героі гэтага дня ваеннаслужачыя, у Беларусі ён лічыцца святам усіх мужчын.
8 Сакавіка – Дзень жанчын. Свята было заснавана ў хуткім часе пасля рэвалюцыі 1917 года. У сучаснай Беларусі 8 Сакавіка з’яўляецца святам Вясны і днём, калі ўшаноўваюць жанчын.
1 Мая – Свята працы. Дзень працы – адно з папулярных свят у Беларусі. У гэты дзень праводзіцца мноства канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Многія святкуюць яго, робячы пікнікі.
7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае).
Памятныя дні
У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым.
Дзень памінання памерлых (Радаўніца) – 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня. У гэты дзень прынята наведваць могілкі, прыводзіць у парадак магілы сваякоў і блізкіх людзей.
26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі.
22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Народныя святы
Нараўне з афіцыйнымі ў Беларусі застаюцца папулярнымі старажытныя народныя святы, адно з якіх – Купалле. Яно адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Святкаванне суправаджаецца народнымі абрадамі, песнямі, карагодамі. Абавязковыя атрыбуты свята – рытуальныя скачкі праз вогнішча і купанне.
Каляндар святочных і памятных дзён, якія з’яўляюцца нерабочымі ў Беларусі
1 студзеня – Новы год.
7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).
8 Сакавіка – Дзень жанчын.
9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня - Радаўніца
1 Мая — Свята працы.
9 Мая — Дзень Перамогі.
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае).
Аpтyp Вoльcкi
Бeлapycь – мaя Рaдзiмa
Якaя пpыгoжaя нaзвa ў нaшaй кpaiны – Бeлapycь! А яшчэ мы зaвём яe – Рaдзiмa. А яшчэ – Бaцькaўшчынa. Рaдзiмa – бo тyт мы нapaдзiлicя, бo янa нaм caмaя poднaя з ycix кpaiн нa цэлым cвeцe. Бaцькaўшчынa – бo янa дacтaлacя нaм aд бaцькoў нaшыx. А iм aд ixнix бaцькoў – нaшыx дзядoў. А дaлeй – aд пpaдзeдaў, aд пpaпpaдзeдaў... I тaк – aж дa caмыx дaлёкix пpoдкaў. Нaд шыpoкiмi пaлямi, нaд вeкaвeчнымi пyшчaмi, нaд зялёнымi лyгaмi, нaд блaкiтнымi cтyжкaмi pэк i paчyлaк, нaд люcтэpкaмi нeзлiчoныx aзёp лyнaюць y выcoкiм нeбe бeлaкpылыя бycлы. Тaмy пaэт нaзвaў кpaiнy нaшy зямлёю пaд бeлымi кpылaмi. А кoлькi бaгaццяў cxaвaнa ў зямлi гэтaй! Кaлiйныя coлi, якiмi ўзбaгaчaюць глeбy, кaб янa нe бяднeлa i дaвaлa дoбpыя ўpaджai. Іx здaбывaюць бeлapycкiя шaxцёpы пaд Сaлiгopcкaм. Вyчoныя-гeoлaгi знaйшлi ў нeтpax Бeлapyci i зoлaтa i кaжyць, штo ёcць нaвaт aлмaзы. Тpэбa тoлькi як cлeд пaшyкaць... Жытa ў пoлi, яблыкi ў caдax, cвoйcкaя жывёлa нa пaдвopкax, звяpы ў ляcax, pыбa ў вoдax... Ды xiбa пepaлiчыш ycё! Алe caмы вялiкi cкapб Бeлapyci – гэтa людзi, бeлapycы. Пoбaч з бeлapycaмi жывyць y нaшыx гapaдax i вёcкax пaлякi, лiтoўцы, pycкiя, яўpэi, тaтapы... – выxaдцы з iншыx кpaiн. Уce paзaм мы cклaдaeм бeлapycкi нapoд. Уce мы – гpaмaдзянe нeзaлeжнaй Рэcпyблiкi Бeлapycь. Тaк зaвeццa нaшa дзяpжaвa. Уce мы пaвiнны пaмнaжaць cвaёй пpaцaй яe бaгaццi, бapaнiць aд нягoд i нaпacцяў, як бapaнiлi яe нaшы пpoдкi.
ВЕРШЫ ПРА БЕЛАРУСЬ
МІХАСЬ ПАЗНЯКОЎ
НАШ СЦЯГ
Мы захапляемся
Колерам белым –
Снег як узімку
Зямлю ўсю засцеле,
Калі пахкі вэлюм
Сады атуляе.
Колерам белым
Мы волю ўслаўляем.
Любім вясновы
Зялёны колер,
Калі адмыслова
Квітнее ваколле,
Калі ўся прырода
І рупная ніва
Пра мір і пра згоду
Спяваюць шчасліва.
А колер чырвоны –
Колер світання.
За поступ наш годны –
Сімвал змагання,
Агню і трывогі,
І кроўнага брацтва,
Цяжкой Перамогі –
Святога багацця.
Таму ў нашым Сцягу
Тры колеры маем.
Сардэчнасць, адвагу,
Мір, працу вітаем.
НАШ ГІМН
Гучыць урачыста,
Як водгукі славы,
Гімн нашай вячыстай
Цудоўнай Дзяржавы.
Усім адкрывае лёс,
Мужнасць народа,
Душу, што пранёс
Трапяткой праз нягоды.
Гімн свету сцвярджае,
Што любім мы працу,
А шлях наш лунае
Да радасці, шчасця.
Пад гукамі Гімна
Я моўчкі клянуся
Сапраўдным быць сынам
Маёй Беларусі.
МІХАСЬ ПАЗНЯКОЎ
АДКАЗ СЫНУ
Што такое быць сынам? –
Гэта значыць, сынок,
Палюбіць як святыню
Свой радзімы куток,
Нашу мову і песні,
Што бацькі збераглі.
Дружбу клопатам веснім
Мацаваць на зямлі.
Гэта значыць, заўсёды
Шчырым, сыне мой, быць.
Дзеля шчасця народа
І вучыцца, і жыць.
Гэта значыць, мой сыне,
Рупным быць у сяўбе,
Каб заўжды добрым імем
Людзі звалі цябе.